Найлепшыя здымкі 2014 года паводле World Press Photo

Прэстыжны міжнародны конкурс World Press Photo назваў пераможцаў 2014 года.

12.02.2015 / 16:38

Найлепшым здымкам года прызнаны партрэт гомасэксуальнай пары «Джон и Алекс», зроблены ў Санкт-Пецярбурзе дацкім фатографам Мадсам Нісэнам у маі 2014 года.

JON AND ALEX, Mads Nissen

Як сцвярджаецца ў апісанні фота, жыццё лесбіянак, гомасэксуалаў, бісэксуалаў і транссэксуалаў становіцца ўсё больш цяжкай задачай у Расіі. Сэксуальныя меншасці сутыкаюцца з прававой і сацыяльнай дыскрымінацыяй, пераследам і нават гвалтоўнымі злачынствамі на глебе нянавісці з боку кансерватыўных рэлігійных і нацыяналістычных груп.

У мінулым годзе найлепшым фота стаў «Сігнал» амерыканскага фатографа Джона Стэнмейера, на якім афрыканскія ўцекачы спрабуюць датэлефанавацца да родных у Самалі. У 2013 годзе найлепшым фота быў прызнаны здымак загінулых палесцінскіх дзяцей Поля Хансэна.

ACCUSED, Liu Song

Фота з серыі MINDSUCKERS, Anand Varma

Выбарам рэдакцыі названы здымак «Абвінавачаная», на якім жанчына, падазраваная ў незаконным сэкс-гандлі, закаваная ў паліцэйскім участку, і серыя «Мазгасмокі», што распавядае пра жыццё паразітаў. Другое таксама названае лепшым сярод серый фота прыроды.

Пераможцы ў намінацыях:

Гарачыя навіны, здымак ISTANBUL PROTEST, Bulent Kilic

Гарачыя навіны, серыя CRIME WITHOUT PUNISHMENT, Jérôme Sessini

Галоўныя навіны, здымак KITCHEN TABLE, Sergei Ilnitsky

Галоўныя навіны, серыя EBOLA IN SIERRA LEONE, Pete Muller

Спорт, здымак THE FINAL GAME, Bao Tailiang

Спорт, серыя GROUND PASS HOLDERS, Kieran Doherty

Штодзённае жыццё, здымак THE BULL MARKET, Cai Sheng Xiang

Штодзённае жыццё, серыя MONGOLIA, BLACK GOLD HOTEL, Michele Palazzi

Партрэт, здымак LAURINDA, Raphaela Rosella

Партрэт, серыя MIRACLE VILLAGE, Sofia Valiente

Прырода, здымак MONKEY TRAINING FOR A CIRCUS, Yongzhi Chu

Доўгатэрміновыя праекты, серыя FAMILY LOVE 1993-2014, Darcy Padilla

Усе пераможцы на сайце World Press Photo >>>

Конкурс World Press Photo праводзіўся ў 58-ы раз. Журы ацаніла амаль 98 тысяч здымкаў ад 5692 фатографаў з 131 краіны свету.

Аляксандр Арсёнаў