Вышышына: нацыянальны арнамент на колах ровараў

Арт-студыя Pras паведаміла аб планах выпуску «вышываных» шын для ровараў.

10.02.2015 / 18:14

Pras.by сцвярджае, што не можа ўседзець на месцы, калі бачыць трэнд вышымаек, вышымайткаў, вышызаплечнікаў ды вышыкубкаў. «Мы набілі сабе татуіроўкі з арнаментам, але гэтага мала. Мы спім пад вышыванымі коўдрамі, але сон наш не спакойны», — пішуць яны.

Студыя шукае інвестараў для стварэння шын для ровараў з нацыянальным арнаментам — каб і раварысты маглі пакінуць беларускі след. На экалагічна чыстай гуме пад адмысловым прэсам па запатэнтаванай тэхналогіі будзе выплаўлены арнамент — «Знак сонца з крыжыкам».

«Дзяўчатам становіцца млосна ад нясцерпнага жадання пакатацца на такім ровары, а ў хлапцоў хутчэй расце барада», — сцвярджае студыя.

Ахвочых стаць інвестарамі праекту заклікаюць пісаць на daprasu@gmail.com.

Чытайце таксама:

У продажы з’явілася серыя патрыятычнай бялізны «Роднае цела»

Hvilina выпусціць наручныя гадзіннікі ў нацыянальным стылі

Аляксандр Арсёнаў