Бультэр'ер стаў тварам новай кампаніі Marc Jacobs

09.02.2015 / 12:58

Нэвіл, любімы бультэр'ер дызайнера Марка Джэйкабса, часта здымаецца ў рэкламных кампаніях брэндаў свайго «бацькі». Гэтым разам сабака заклікае ўсіх прыхільнікаў чытаць кнігі.

У Марка Джэйкабса неабмежаваны выбар мадэляў: ён, карыстаючыся сваёй вядомасцю, лёгка можа завабіць на здымкі кожную мадэльку.

Але для кампаніі лініі Book Marc дызайнер вырашыў не шукаць зорак на модным небасхіле, а сфатаграфаваць Нэвіла, свайго найлепшага сябра.

Гэтым разам Нэвіл дзеля кадра начапіў на нос акуляры і вывучае альбом Гвіда Палаў.

Адзін якасны кадр рэкламай кампаніі — цікавая папулярызацыя чытання сярод усіх слаёў насельніцтва.

Вета Берман