У Маскве згарэла дзве траціны фондаў Інстытута славяназнаўства

06.02.2015 / 10:32

Пажар у бібліятэцы Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках (ІНІГН), які адбыўся ў ноч на суботу, называюць сур'ёзным ударам для сусветнай навукі. Намесніца дырэктара ІНІГН Таццяна Рашэтнік расказала маскоўскай газеце «Коммерсант», што каштоўная Гоцкая бібліятэка і рэдкія старажытныя выданні ад пажару не пацярпелі, але загінула дзве траціны фондаў Інстытута славяназнаўства. Захаваліся пераважна толькі польскамоўныя тэксты. 

Агонь палыхаў суткі. 

Тыя кнігі, якія не згарэлі, аказаліся залітыя вадой. Для намоклых кніг галоўная пагроза — грыбок, таму зараз іх замарозяць, каб яны не загінулі ад цвілі.

Гл. таксама: У Маскве згарэла бібліятэка, дзе раней праходзілі беларускія мерапрыемствы