Организаторы объявили состав жюри литературной премии «Дебют»

05.02.2015 / 12:44

Сёлета ў склад журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўвайшлі 7 чалавек:

Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык

Павел Бераговіч — старшыня фонду «Вяртанне», фундатар прэміі

Алена Гушча — чытачка, каардынатарка працы з чытацкім меркаваннем

Марына Запартыка — загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

Кацярына Маціеўская — перакладчыца, лаўрэатка прэміі «Дэбют» у 2013 годзе

Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі «Дэбют» у 2013 годзе

Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук

 Нагадваем, што прыём кніг на конкурс працягваецца да 15 лютага. Падаць кнігу можна праз форму. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца дэбютныя кнігі, аўтарам ці перакладчыкам якіх было не больш за 35 гадоў на момант выдання кнігі.

Заяўку можна таксама даслаць на электронную скрыню info@pen-centre.by альбо на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218.