Нацбанк выпускае манеты «Мікалай Радзівіл Чорны»

04.02.2015 / 13:55

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 4 лютага выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Мікалай Радзівіл Чорны» серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы», гаворыцца ў прэс-рэлізе галоўнай фінансавай установы краіны.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: «Умацаванне і абарона дзяржавы».

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры на фоне тытульнага ліста Брэсцкай Бібліі — сцэна ўручэння княскага тытула Свяшчэннай Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму (фрагмент карціны, якая знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»); унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява Мікалая Радзівіла Чорнага і яго герб; па крузе ў два радкі надпісы: МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ і 1515–1565 (гады яго жыцця).

Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан»: срэбная — якасцю «пруф», медна-нікелевая – «пруф-лайк».

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя пра дату паступлення памятных манет у продаж будзе апублікавана на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт у раздзеле «Банкноты і манеты» (Чаканыя паступленні ў продаж).