Беларускі рынгтон паставілі 100 тысяч чалавек

Мелодыю «MnS» беларускага электроннага гурта Dreamlin на студзень 2015 года паставілі на званок больш за 101 тысячу чалавек, піша Ultra-Music.

27.01.2015 / 16:52

Рынгтон стаў адным з найбольш папулярных у мабільный праграме Pimp Your Sound беларускай студыі Apalon, стваральнікаў хітовай праграмы для ўпрыгожвання рабочага стала смартфона Pimp Your Screen.

Мелодыя з’яўляецца рэміксам песні «Mountainz’N’Space» гурта Cherryvata, пазбаўленым амаль усіх слядоў арыгіналу. Музыка гурта Dreamlin Ягор Куноўскі браў удзел у распрацоўцы Pimp Your Sound і ўключыў мелодыю без вакалу ў стандартны набор будзільнікаў. Сам ён трымаў мелодыю на рынгтоне з паўгода да распрацоўкі праграмы.

Аляксандр Арсёнаў