Парашэнка сёння пакланіўся помніку Жызнеўскаму ў Кіеве ФОТАФАКТ

22.01.2015 / 20:32

фота з фэйсбука Святаслава Цэголкі

«Прэзідэнт Пятро Парашэнка пакланіўся памяці першых Герояў Нябеснай сотні», — паведаміў у сваім фэйсбуку яго прэс-сакратар Святаслаў Цэголка.

Нагадаем, што сёння споўніўся роўна год (22.01.2014) з моманту першых ахвяраў на Майдане: калі былі забітыя яго абаронцы беларус Міхаіл Жызнеўскі і армянін Сяргей Нігаян.