Захарчанка паабяцаў адсунуць лінію фронту ад Данецка

22.01.2015 / 14:44

ria.ru

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка, заявіў, што лінія фронту будзе адсунута ад Данецка.

«Мы адсунем лінію фронту, каб Данецк не маглі абстрэльваць», - заявіў Захарчанка.

Паводле яго слоў, цяпер ідуць баі ў ваколіцах аэрапорта абласнога цэнтра. Так, паводле заявы лідара ДНР, палова вёскі Пяскі ўжо знаходзіцца пад кантролем баевікоў, працягваюцца баі за населены пункт Опытнае.