У Германіі медбрат прызнаўся ў забойстве 30 пацыентаў

08.01.2015 / 21:51

Былы медыцынскі работнік прызнаўся ў забойстве 30 пацыентаў бальніцы ў германскім горадзе Дэльменхорст, дзе ён раней працаваў медбратам.

38-гадовы мужчына прызнаўся лекарам-псіхіятрам, што забіваў пацыентаў, робячы ім ін'екцыі з павялічанымі дозамі сардэчных прэпаратаў.

Імя падсуднага не называецца. Паведамляецца, што забойствы пацыентаў былі здзейснены з 2003 па 2005 год.

Па версіі следства, мужчына рабіў ін'екцыі, а затым спрабаваў вярнуць пацыентаў да жыцця і такім чынам палепшыць свае медыцынскія здольнасці.

У 2008 годзе супрацоўнік бальніцы ўжо быў прысуджаны да 7,5 гадоў турмы за замах на забойства.