У Мінску — мінус 13, але мяняецца вецер, днём будзе крыху цяплей

08.01.2015 / 07:41

А 6-й раніцы ў Мінску было мінус 13 градусаў марозу, паведамляе даведка Белгідрамета. Вецер — 2—5 м/с, паўднёва-заходні.

Днём вецер зменіцца на паўднёвы, стане мінус 5—7 марозу. У пятніцу будзе яшчэ цяплей.