МТС і velcom спынілі продажы з адтэрміноўкай

19.12.2014 / 18:32

velcom і МТС спынілі продажы з адтэрміноўкай, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службы мабільных аператараў.

«Мы часова прыпынілі продаж абсталявання з адтэрміноўкай. Аб тэрмінах аднаўлення будзе паведамлена дадаткова», — растлумачылі ў прэс-службе кампаніі velcom.

Як паведамляла НН, магазіны гэтых аператараў на працягу дня не адказвалі на званкі. Інтэрнэт-каталог аператара life:) у той жа час паведамляў, что плата па закупах у растэрміноўку мяняцца не будзе.

nn.by