КДК арганізуе сістэматычныя рэйды праверак вытворчай дысцыпліны

19.12.2014 / 16:38

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі будзе праводзіць спецыяльныя рэйдавыя праверкі па выкананні дэкрэта №5, заявіў журналістам кіраўнік комітета Леанід Анфімаў.

«Гэтыя праверкі будуць насіць мэтавы сістэмны характар, — сказаў Леанід Анфімаў. — Пры правядзенні планавых мерапрыемстваў будзем звяртаць асаблівую ўвагу на выкананне патрабаванняў дэкрэта №5, у першую чаргу па выкананні вытворчай дысцыпліны».

Што тычыцца недапушчэння перасаджвання кіраўнікоў, якія праштрафіліся, з крэсла ў крэсла, то плануецца стварыць базу дадзеных, якая дазволіць адсочваць рух па кар'ернай лесвіцы такіх людзей.