Журналіст з Кірава, які задаў пытанне пра квас, не быў п'яны

18.12.2014 / 16:37

Журналіст Уладзімір Маматаў з Кірава, задаючы пытанне на прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна пра квас, не быў п'яны.

«Калі ён задаў гэтае пытанне, то яно ўзгодненае з рэдакцыяй. Ён на самай справе не п'яны, ён перажыў два інсульты і адну чэрапна-мазгавую траўму. У яго трохі затарможаная гаворка», — сказала дырэктарка абласной інфармацыйна-аналітычнай газеты «Репортеръ» Ірына Аляксандрава.