Лёс Адама Міцкевіча і Беларусь: лекцыя ў Маскве

Субота, 20 сьнежня: сустрэча з дырэктарам філіяла Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры ў Завоссі (Баранавіцкі раён).

16.12.2014 / 23:29

Маскоўская Грамада беларускай культуры імя Францішка Скарыны запрашае на сустрэчу-вечарыну з дырэктарам філіяла Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры ў Завоссі (Баранавіцкі раён) Анатолем Еўмяньковым.

Падзея адбудзецца ў суботу 20 сьнежня 2014 году ў выставачнай залі Расейскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Тэма: Лёс Адама Міцкевіча ў сувязі зь Беларусьсю.

Пачатак 12.00. Запрашаюцца ахвотныя і зацікаўленыя.

Российская государственная библиотека, ул. Воздвиженка 3/5, 3 подъезд, 3 этаж

Падзея на Facebook: http://www.facebook.com/events/990772230950695/