Brent амаль 60, і расійскі рубель амаль 60

Еўра — 72, даляр — 58,5 расійскага, Brent — $61,99.

12.12.2014 / 21:07

Курс еўрапейскай валюты на маскоўскай біржы ў пятніцу, 12 снежня, падняўся падчас таргоў вышэй за адзнаку ў 72 рублі.

У 19:12 хвілін па Маскве таргі па еўра на максімальнай адзнацы дасягнулі 72,11 рубля. Прыкладна на такой жа адзнацы еўра таргаваўся апоўдні, аднак потым рублю ўдалося злёгку ўмацавацца.

Цана даляра на максімальнай адзнацы дасягала 58,52 рубля.

Зніжэнне рубля ідзе паралельна з падзеннем цэнаў на нафту. На біржы ICE ў 19:11 нафта маркі Brent каштавала 61,99 даляра за барэль.