Абмежаванні на пастаўку беларускай прадукцыі ў Расію будуць знятыя на працягу 10 дзён

04.12.2014 / 14:34

Абмежаванні на пастаўку беларускай прадукцыі ў Расію будуць знятыя на працягу 10 дзён. Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы па выніках праведзеных сёння ў Маскве перамоваў з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам.

Паводле слоў Міхаіла Русага, 4-5 снежня прадстаўнікі беларускага боку сумесна з расійскімі ветэрынарнымі і санітарнымі службамі будуць праводзіць працу па кожным беларускім прадпрыемстве, які трапіў пад расійскія абмежаванні.