Уначы да мінус 10, днём — +3—9: прагноз на панядзелак

26.10.2014 / 12:00

Невялікая воблачнасць чакаецца ў Беларусі 27 кастрычніка. Ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе паўднёва-заходнім умераным.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 градусаў ніжэй за нуль, у некаторых раёнах па паўднёвым усходзе слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10 градусаў.

Днём будзе 3—9 градусаў цяпла.

Небяспечных і неспрыяльных метэаралагічных з'яў надвор'я не чакаецца.