У Мінску з 14 кастрычніка змяняюцца аўтобусныя маршруты з-за адкрыцця руху на вул. Жукоўскага

13.10.2014 / 16:29

У Мінску ў сувязі з адкрыццём руху па вуліцы Жукоўскага ад вуліцы Варанянскага да вуліцы Магілёўскай з 14 кастрычніка бягучага года ўносяцца змены ў працу аўтобусных маршрутаў, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Рух аўтобусных маршрутаў №№ 24, 65 аднаўляецца па пастаянных трасах (з рухам па вуліцах Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўскай, Талстога ў абодвух напрамках).

Праца аўтобуснага маршруту №10 арганізуецца па будных і выхадных днях.

Рух экспрэсных аўтобусных маршрутаў №№ 1146-ТК, 1346-ТК арганізуецца па вуліцах Аэрадромнай, Валадзько, Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўскай, Талстога ў абодвух напрамках.