У Чэрвеньскім раёне пешахода збілі два аўтамабілі

13.10.2014 / 10:07

У Чэрвеньскім раёне пешахода збілі два аўтамабілі, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўвечары 12 кастрычніка паблізу вёскі Кулікі Чэрвеньскага раёна. Мінчука 1980 года нараджэння збіў аўтамабіль «Опель». Затым на мужчыну наехаў «Сітраен».

Ад атрыманых траўмаў пешаход загінуў.