РНЕ абвяргае, што заклікала падзяліць Беларусь на «народныя рэспублікі»

11.10.2014 / 23:21

Расійская неанацысцкая арганізацыя «Рускае нацыянальнае адзінства», вядомая ў скароце як РНЕ, заявіла, што не заклікала сваіх прыхільнікаў ствараць у абласцях Беларусі «народныя рэспублікі» на ўзор ДНР і ЛНР. 

«Калі б РНЕ сапраўды вырашыла ствараць якія-небудзь свае рэспублікі ў Беларусі, то які сэнс нам адпраўляць сваіх прыхільнікаў з Беларусі ў Наваросію? — піша РНЕ на сайце. — Бо не факт, што ўсе з іх вернуцца жывымі і здаровымі, а многія і зусім захочуць застацца ў Наваросіі на сталае месца жыхарства. Або пераехаць у Расію, дзе яны героі, а не вяртацца назад у Беларусь, дзе для добраахвотнікаў ёсць рызыка крымінальнага пераследу за «найміцтва».

Інфармацыя, што такі заклік распаўсюджваецца ад імя РНЕ, прайшоў у інтэрнэце раней.

СГ