Пуцін даручыў адвесці войскі ад мяжы з Украінай 

11.10.2014 / 22:57

tass.com

Уладзімір Пуцін даручыў міністэрству абароны вярнуць да месцаў пастаяннай дыслакацыі войскі, часова дыслакаваныя ў Растоўскай вобласці, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова.

Пасля пасяджэння Рады бяспекі Расіі Пуцін правёў асобную сустрэчу з кіраўніком ваеннага ведамства Сяргеем Шайгу. Міністр паведаміў Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму аб завяршэнні гадовага перыяду навучання на палігонах Паўднёвай ваеннай акругі.

Усяго гаворка ідзе пра 17 600 ваеннаслужачых, дадаў прэс-сакратар.

Растоўская вобласць Расіі мяжуе на захадзе з Данецкай і Луганскай абласцямі Украіны.