Адэская трагедыя: першымі перад судом стануць прарасійскія актывісты

08.10.2014 / 22:31

Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны завяршыла першую частку расследавання масавых беспарадкаў, якія адбыліся 2 мая 2014 года ў Адэсе.

Першымі ў суд будуць пададзеныя абвінаваўчыя акты па падзеях, якія адбываліся ў раёне Саборнай і Грэчаскай плошчаў.

Крыніцы «Думской» у праваахоўных органах удакладнілі гэтую інфармацыю. Паводле іх дадзеных, перад судом у бліжэйшы час стане толькі частка актыўных удзельнікаў трагедыі, а менавіта аматары Расіі з арганізацый «Народная дружына», «Адэская дружына» і «Праваслаўнае казацтва».