10 кастрычніка — брытанскі прафесар чытае ў Мінску лекцыю пра Казіміра Малевіча

08.10.2014 / 18:58

Лятучы універсітэт і Цэнтр сучасных мастацтваў 10 кастрычніка арганізуе лекцыю брытанскага прафесара, віцэ-прэзідэнта Таварыства Малевіча Крысціны Лодэр «Казімір Малевіч і архітэктура супрэматызму».

Лекцыя пачнецца а 19.00 у Цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3).

Лекцыя прысвечаная руху Малевіча ад жывапісу да архітэктуры з дэталёвым абмеркаваннем асобных фактараў, якія абумовілі намер Малевіча развіваць супрэматычную архітэктуру, а менавіта – новая роля авіяцыі, ўтапічныя імпульсы Рэвалюцыі, філасофія Мікалая Фёдарава, узаемадзеянне касмічных падарожжаў і сацыялізму ў навуковай фантастыцы Аляксандра Багданава, ідэі Канстанціна Цыялкоўскага.

ТК