«… у Мінск наплыло шмат уцекачоў»

«НН» сто гадоў з вамі.

08.10.2014 / 10:34

За апошнія дні ў Мінск наплыло шмат уцекачоў з захопленых вайной месцаў. Тутэйшыя рэстараны і кавярні і іншыя харчэўні перапоўненыя. Гасцініцы бітком набіты. Сярод мясцовых палякаў арганізуецца помач для бяднейшых уцекачоў.

«НН». №40. 1914.

Кардынал Казімір Свёнтак, арцыбіскуп Мінска­Магілёўскі, атрымаў з рук Папы Яна Паўла ІІ прэмію «Fidei testis» («Сведка веры»). Дзякуючы за наданне яму ўзнагароды, Казімір Свёнтак сказаў: «Я ахвярую гэткае высокае прызнанне бабулям маёй краіны, якія змаглі захаваць веру ў гады пераследу, перадаючы яе сваім унукам і праўнукам, тым самым не даўшы памерці Касцёлу».

«НН». №37. 2004.