Ад лістапада ў Нацыянальны аэрапорт будзе хадзіць дызель-цягнік

08.10.2014 / 10:10

У лістападзе Беларуская чыгунка пачне тэставую эксплуатацыю дызель-цягнікоў у кірунку Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Пра гэта журналістам паведаміў начальнік БЧ Уладзімір Марозаў на выставе «Транспарт і лагістыка».

Чакаецца, што першыя электрычкі ў кірунку Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» пусцяць 7 лістапада. На маршрут выйдуць сучасныя дызель-цягнікі. Чыгуначны шлях будзе працягнуты амаль да самага аэрапорта. Астатнія 550 м пасажыры змогуць пераадолець на спецыяльных аўтобусах з нізкай падлогай або з дапамогай травалатара.

Па словах У. Марозава, для таго, каб ад станцыі Мінск-Пасажырскі дабрацца да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, пасажырам спатрэбіцца каля гадзіны з улікам выдаткаванага на трансфер часу.