Hewlett-Packard падзеліцца на дзве кампаніі

06.10.2014 / 23:16

Вядомая амерыканская карпарацыя па вытворчасці камп'ютарнай тэхнікі Hewlett-Packard збіраецца падзяліцца на дзве кампаніі.

У адну з іх ўвойдзе вытворчасць камп'ютараў і прынтэраў, а іншая будзе вырабляць карпаратыўнае абсталяванне і аказваць паслугі.

Гэта падзел з'яўляецца часткай шырокага пяцігадовага плана рэструктурызацыі, падчас якой за апошнія гады з Hewlett-Packard былі звольненыя тысячы работнікаў.

Інвестары віталі навіны аб падзеле Hewlett-Packard, што прывяло да росту на 5% катыровак кампаніі на нью-ёркскай біржы.