У Японіі стварылі крэсла для самотных людзей ФОТА

06.10.2014 / 10:25

Кампанія Unicare прэзентавала на Міжнароднай выставе хатняга догляду і рэабілітацыі ў Токіа крэсла, створанае спецыяльна для самотных пажылых людзей.

Яго спінка выканана ў выглядзе ўсмешлівай лялькі з доўгімі рукамі. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што крэслы змогуць стаць суцяшэннем для людзей, якім няма з кім абдымацца.

Цана прадмета мэблі склала 46 тысяч енаў (каля 420 даляраў ЗША). Прадстаўнік Unicare распавёў, што крэслы могуць быць таксама адаптаваныя для інвалідаў-вазочнікаў.