У Гродне з’явілася графіці з князем Вітаўтам ФОТАФАКТ

05.10.2014 / 12:55

Графіці князя Вітаўта на адным з фасадаў будынка намаляванае вулічнымі мастакамі ў межах акцыі MustAct – MustArt, якая ладзіцца пры падтрымцы мясцовай улады і Velcom па ўсёй Беларусі. Працу выканаў мастак Silen са Светлагорска. Убачыць выяву князя Вітаўта можна на трансфарматарнай будцы паміж вуліцамі Дзяржынскага і Пушкіна. Раней гэты мастак стварыў партрэт князя Кейстута ў Баранавічах.

ЗП