Швецыя: першыя ў свеце роды пасля перасадкі маткі

04.10.2014 / 10:25

Пацыентка з перасаджанай маткай упершыню ў свеце нарадзіла дзіця.

Хлопчык з'явіўся на свет неданошаным, але дактары кажуць, што маці і дзіця пачуваюцца добра.

Жанчына была адной з дзевяці удзельніц эксперыментальнага праекта ў Швецыі, у рамках якога год назад ім былі перасаджаны маткі ад іх сваячак.

Некаторыя з удзельніц даследавання нарадзіліся без маткі, у іншых гэты орган быў выдалены з-за рака шыйкі.

Паведамляецца, што яшчэ дзве ўдзельніцы праекта ў цяперашні час цяжарныя.

Да гэтага спробы перасадкі маткі прадпрымаліся двойчы — у Турцыі і Саудаўскай Аравіі. Аднак у абодвух выпадках выносіць дзіцяці пацыенткам не ўдавалася.