У Мінску ўключылі ацяпленне на сацыяльных аб'ектах

03.10.2014 / 15:11

У Мінску 3 кастрычніка ўключылі ацяпленне на сацыяльных аб'ектах, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама. 

Летась гэтая група спажыўцоў была падключаная да ацяплення 29 верасня. 

Для жылога фонду нарматывам для падключэння ацяплення з'яўляецца сярэднясутачная тэмпература плюс 8 градусаў на працягу пяці дзён.