Аўстралія далучылася да аперацыі супраць «ІД»

03.10.2014 / 08:02

Аўстралійскія ўлады прынялі рашэнне аб далучэнні да аперацыі супраць баевікоў з групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Іраку.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат паведаміў, што ваенныя самалёты, а таксама самалёты-разведчыкі і запраўшчыкі аўстралійскіх ВПС будуць сумесна з авіяцыяй міжнароднай кааліцыі наносіць ўдары па пазіцыях джыхадзістаў.

Раней Канбера ўжо адправіла 600 вайскоўцаў на амерыканскую ваенную базу ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.