Пад Мінскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

01.10.2014 / 16:12

Пад Мінскам 30 верасня перакулілася і ледзь не ўпала з моста ў раку маршрутнае таксі з пасажырамі.

Як паведаміў тэлеканал «Беларусь 1», мікрааўтобус «Мерседэс» ехаў па маршруце Мінск — Фаніпаль. Калі заехаў на мост цераз Пціч, насустрач раптам вылецеў аўтамабіль «Рэно-Лагуна». Відавочцы ДТЗ запэўніваюць, што кіроўца «Рэно» быў моцна п'яны.

У выніку сутыкнення «Мерседэс» перакуліўся на бок. У «Рэно» моцна пашкоджаная пярэдняя левая частка. Ні кіроўцы, ні пасажыры не пацярпелі.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэтае здарэнне дагэтуль няма.