Дзевятоўскі ўзначаліў Беларускую федэрацыю лёгкай атлетыкі

25.09.2014 / 16:55

Вядомы спартсмен, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Вадзім Дзевятоўскі выбраны сёння старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

У пачатку верасня Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу, на якой быў і Вадзім Дзевятоўскі. Кіраўнік дзяржавы даручыў вядомаму спартсмену, а цяпер дэпутату, ушчыльную заняцца пытаннямі павышэння эфектыўнасці ў беларускай лёгкай атлетыцы і вывучыць усе праблемныя моманты як на ўзроўні нацыянальнай каманды, так і ў дзіцяча-юнацкім спорце, інфраструктуры, у тым ліку з улікам маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.