Парашэнка пра імаверныя пагрозы Пуціна: Я не магу ўявіць, каб мне нехта пагражаў

25.09.2014 / 14:41

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, адказваючы на пытанне журналіста Паўла Шарамет. Шарамет спытаўся яго: «Ці пагражаў Вам з палітыкаў хто-небудзь».

«Я нічога не баюся і ніколі не баяўся. Тым больш што я прадстаўляю такую вялікую краіну. Я ўявіць не магу, каб нехта мне пагражаў. Тэарэтычна ціск на Украіну можа быць», — сказаў Парашэнка.

«Майданы калі і будуць, то толькі пазітыўныя», — дадаў ён, адказваючы на пытанне, ці будуць у краіне яшчэ майданы.