Фінскі Чырвоны Крыж накіраваў ва Украіну 35 т зімовай вопраткі

25.09.2014 / 14:10

Фінскі Чырвоны Крыж накіраваў ва Украіну два грузавікі з гуманітарнай дапамогай. Грузавікі з адзеннем для ўнутраных бежанцаў Украіны выехалі ў сераду з Тамперэ і павінны прыбыць у пункт прызначэння ў канцы тыдня, паведамляе yle.fi.

yle.fi

Груз складаецца з 35 тон адзення.

Па словах каардынатара праекта Оуці Аманор, унутраныя ўцекачы краіны асабліва маюць патрэбу ў цёплай вопратцы.

«Мы ўзялі са склада ўсю зімовую вопратку, але яе звычайна паступае нашмат менш, чым, напрыклад, жаночых блузак».

Склад адзення ў Тамперэ апусцеў, і Фінскі Чырвоны крыж спадзяецца на ахвяраванні як арганізацый, так і прыватных асоб для аказання гуманітарнай дапамогі ў будучыні.

Ахвяраванні таксама прымаюць і іншыя рэгіянальныя аддзяленні Фінскага Чырвонага Крыжа.