За ўжыванне опіуму ў Мінску затрыманая маці дваіх малалетніх дзяцей

23.09.2014 / 22:01

Аператыўнікамі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС Мінска затрымана 21-гадовая мінчанка.

Падчас правядзення агляду ў яе быў знойдзены шпрыц з рэчывам карычневага колеру. Як высветлілася пасля, гэта быў опіум. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у незамужняй, афіцыйна не працуючай жанчыны на ўтрыманні знаходзяцца двое малалетніх дзяцей. Займалася яна тым, што падзарабляла ў адным з падземных пераходаў, прадаючы жаночыя калготкі. Пакутуючы ад залежнасці, падчас абедзеннага перапынку жанчына прымала наркотыкі ў адным з грамадскіх туалетаў. Там і была затрымана. 

Паводле слоў жанчыны, наркотыкі яна набывала для сябе, без мэты далейшага збыту. 

Па гэтым факце праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.