Презентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме — 26 верасня

23.09.2014 / 19:50

26 верасня ў галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасьці, 37А) адбудзецца презентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме.

У праграме:

— бліц-лекцыя Ігара Бабкова «Уводзіны ў Беларускі Калегіюм»,
— выступы кіраўнікоў праекту Ірыны Дубянецкай і Андрэя Казакевіча, куратараў спэцыялізацыяў Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Аляксея Ластоўскага,

— прэзентацыя аўтарскіх майстэрняў Андрэя Хадановіча і Андрэя Лянкевіча,

— студэнты ды выпускнікі БК са сваімі праектамі,

— паэтычны марафон,

— конкурс на лепшы слёган БК,

— нефармальная камунікацыя з выкладчыкамі.

Працуюць кніжны шапік, выстава інтэлектуальных дасягненьняў і інфармацыйная пляцоўка для будучых навучэнцаў.

На салодкае – канцэрт слухачкі БК Паліны Рэспублікі.

Пачатак а 18.30. Уваход — вольны

Падзея ў facebook