Каханне падчас вайны: журналістка ICTV выйшла замуж за байца Нацгвардыі

22.09.2014 / 19:01

Журналістка «Фактаў» Ірына Шлепніна знайшла сваё каханне на палігоне Нацгвардыі.

Дзяўчыне спадабаўся салдат-добраахвотнік, актывіст Майдана Андрэй Стаднік, пішуць fakty.ictv.ua.

Маладыя пазнаёміліся летам, калі Ірына здымала сюжэт пра ўкраінскіх салдатаў. Праз некалькі дзён пасля знаёмства Андрэй зрабіў каханай прапанову і атрымаў сцвярджальны адказ. Вяселле згулялі ў Львове, падрыхтаваўшы яго літаральна за тыдзень — каб паспець адсвяткаваць падчас перамір'я на Данбасе.

На жаль, у рэальным жыцці для рамантыкі адведзена вельмі мала часу — пасля шлюбу Андрэй вернецца ў зону АТА.