Ва Украіне абмежавалі продаж валюты да 3 тыс. грыўняў у суткі

22.09.2014 / 15:30

Нацыянальны банк Украіны знізіў максімальную суму продажу наяўнай замежнай валюты адной фізічнай асобе ў адзін аперацыйны (рабочы) дзень да эквіваленту 3 тыс. грыўняў (2 млн 395 тыс. беларускіх рублёў паводле сённяшняга курсу).

«Улічваючы ўзмацненне напружання на наяўным сегменце валютнага рынку, пастановай прадугледжана змяншэнне максімальнай сумы продажу наяўнай замежнай валюты адной асобе ў адзін аперацыйны (рабочы) дзень да сумы, якая не перавышае ў эквіваленце 3000 грыўняў», - гаворыцца ў паведамленні.