«Вконтакте» заблакаваў больш за 200 тысяч акаўнтаў

15.09.2014 / 14:25

Адміністрацыя сацыяльнай сеткі «Вконтакте» заблакавала 226 тысяч акаўнтаў, зарэгістраваных на раней узламаныя электронныя скрыні «Яндэкса», Mail.ru і Gmail.

Пра гэта ў панядзелак, 15 верасня, паведаміў прэс-сакратар сацсеткі Георгій Лабушкін.

Усяго адміністрацыя сацсеткі заблакавала 185 тысяч акаўнтаў, зарэгістраваных на паштовыя скрыні Mail.ru, 31 тысячу старонак карыстальнікаў, прывязаных да «Яндэксу», і 10 тысяч акаўнтаў, зарэгістраваных на пошту Gmail.

На мінулым тыдні ў інтэрнэце былі апублікаваныя паролі амаль 10 мільёнаў карыстальнікаў паштовых сэрвісаў Gmail, Mail.ru і «Яндэкса». Паводле заяваў кампаній, большасць узламаных акаўнтаў былі створаныя робатамі.