Першае ў свеце «сэлфі» прадалі за 110 тыс. даляраў

15.09.2014 / 13:09

Датаванае 1850 годам «сэлфі» прададзена за 70 тысяч фунтаў стэрлінгаў (больш за 110 тысяч даляраў). Свой здымак зрабіў адзін з піянераў фатаграфіі Оскар Густаў Рэйландэр.

Праца была знойдзена ў альбоме з 70 іншымі працамі Рэйландэра. Былы ўладальнік паведаміў, што ацэншчыкі аўкцыёна не ўяўлялі магчымы кошт альбома.

«Сэлфі» — фатаграфія самога сябе, звычайна на камеру смартфона, часта перад люстэркам. Асабліва «сэлфі» папулярныя ў цяперашні час для здымкаў у сацыяльных сетках.

Оскар Густаў Рэйландэр (1813—1875) — шведскі мастак, у 1840 пераехаў у Англію і стаў займацца фатаграфіяй. Найбольш вядомая праца — кампазіцыя з 32 негатываў «Два шляхі жыцця».