Масавае затрыманне ў мінскім парку Горкага

12.09.2014 / 22:42

Сёння ў парку Горкага мусіў адбыцца кінапрагляд (абвестка ёсць на нашым сайце).

На самым пачатку мерапрыемства да ўдзельнікаў завітала міліцыя. Затрымалі ўсіх прысутных, разам з імі — дваіх журналістаў «Белсата», агулам 25 чалавек. Іх даставілі ў Партызанскі РАУС, дзе пратрымалі 3 гадзіны. У выніку ўсіх перапісалі і адпусцілі.

nn.by