Парашэнка: Пасля перамір'я ўдалося вызваліць 1200 закладнікаў

08.09.2014 / 17:38

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што пасля абвяшчэння перамір'я ўдалося вызваліць 1200 закладнікаў.

Пра гэта ён сказаў у Марыупалі ў панядзелак.

Кіраўнік дзяржавы таксама паведаміў, што ў нядзелю з акружэння былі выведзеныя 33 украінскіх вайскоўца, якія не здаліся ў палон.

«Сёння сустрэнуся з імі ў Марыупалі», — дадаў Парашэнка.