Баевікі абстрэльваюць Марыупаль. Узарвалася АЗС, гарыць будынак «хуткай дапамогі»

07.09.2014 / 00:32

Каля 22.30 у мікрараёне «Усходні» ў Марыупалі сталі чутныя залпы цяжкіх гармат. Пра гэта 0629 паведамілі мясцовыя жыхары.

Як растлумачылі ў прэс-службе батальёна «Азоў», ваенныя дзеянні адбываюцца ў раёне пасёлка Шырокіна.

Па ўкраінскіх пазіцыях страляюць расійскія войскі, украінцы ў адказ не страляюць.

У батальёне падкрэслілі, што небяспекі для Марыупаля няма. Верагодней за ўсё, баевікі спрабуюць запалохаць украінцаў.

Пазней стала вядома, што ў ваколіцах Марыупаля страляюць «Грады». Гараць будынкі каля аўтазапраўкі «ТНК» на «Усходнім». Чутная аўтаматная страляніна.

00.01

Запраўка «ТНК» выбухнула. Гарыць станцыя «хуткай дапамогі» і АТП.