БГК у кроку ад Лігі чэмпіёнаў

06.09.2014 / 20:32

БГК імя Мяшкова перамог галандскі «Панінген» у паўфінальным матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Мала таго, БГК разграміў галандцаў з лікам 36:23.

У вырашальным паядынку брэсцкі клуб сустрэнецца са славацкім «Татранам». Гульня адбудзецца ў нядзелю ў 18.30. Яе будзе паказваць тэлеканал «Беларусь-5».

Калі БГК выйграе, ён трапіць у групавы турнір гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Брэсцкі клуб будзе гуляць у адной групе з нямецкім «Кілем», французскім ПСЖ, македонскім «Металургам», харвацкім «Заграбам», іспанскім «Лагроньесам-Рыохай». Групавы турнір стартуе ў канцы верасня.