Пасля абвяшчэння перамір'я батальён «Айдар» трапіў у заасаду: загінулі 11 чалавек

06.09.2014 / 15:52

Другая рота батальёна трапіла ў засаду ўжо пасля перамір'я. Паводле папярэдніх звестак, 11 чалавек забітыя.

Інфармацыі аб гібелі камандзіра Мельнічука у нас няма, паведамляе Gazeta.ua са спасылкай на памочніка камандзіра батальёна Раман Рамановіча.

Паводле яго слоў, з моманту абвяшчэння аб двухбаковым спыненні агню «Айдару» неаднаразова давялося сутыкнуцца з парушэннем перамір'я з боку праціўніка.