Асвятляць сустрэчу прэзідэнтаў краін Мытнага саюза, Украіны і прадстаўнікоў ЕС будуць больш за 300 журналістаў

25.08.2014 / 16:26

Асвятляць сустрэчу прэзідэнтаў краін Мытнага саюза, Украіны і прадстаўнікоў ЕС, якая адбудзецца 26 жніўня ў Мінску, будуць больш за 300 журналістаў, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. 

Паводле яго слоў, часовую акрэдытацыю ў МЗС Беларусі для асвятлення сустрэчы атрымалі больш за 150 журналістаў замежных СМІ. «Разам з пастаянна акрэдытаванымі карэспандэнтамі, а таксама пуламі прэзідэнтаў агульная колькасць перавысіць 300 чалавек», — сказаў Мірончык. 

Прэс-сакратар адзначыў, што акрэдытацыю атрымлівалі прадстаўнікі СМІ Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Чэхіі, Японіі, Кітая і іншых краін.