Белстат: Сярэдні заробак у Беларусі ў ліпені склаў 6 млн 455 тыс. рублёў 

25.08.2014 / 14:44

У Беларусі рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—ліпені 2014 года ў параўнанні са студзенем—ліпенем 2013-га павялічылася на 2,3%, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2014 года — на 3,2%, паведамілі БелаПАН у Нацыянальным статыстычным камітэце. 

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у студзені—ліпені 2014 года склала 5 млн. 860,8 тыс. рублёў, у тым ліку ў ліпені — 6 млн. 455,3 тыс. рублёў, і павялічылася ў параўнанні з чэрвенем 2014 года на 4,1%, ці на 256,7 тыс. рублёў. 

БелаПАН