Летась у Беларусі выявілі 22 тысяч новых алкаголікаў, найбольш на Гродзеншчыне

Агулам жа на ўліку стаіць 190 тысяч хворых на алкагалізм.

26.07.2014 / 17:03

Паводле дадзеных Белстата, у 2013 годзе дыягназ «алкагалізм» і «алкагольныя псіхозы» быў пастаўлены 21 722 чалавек. Гэта найменшы паказчык за апошнія гады.

Пры пераліку на 100 тысяч насельніцтва найбольшая колькасць новых хворых выяўлена на Гродзеншчыне (273 чалавекі) і Магілёўшчыне (261 чалавек).

Агулам жа на ўліку стаіць 190 609 алкаголікаў. Ізноў такі, найбольшыя лічбы на Гродзеншчыне і Магілёўшчыне.

Што да гендарнага балансу, то сярод хворых на алкагалізм 18% — жанчыны.

Ягор Марціновіч